Вы тут

Мінскі заапарк абвяшчае конкурс на лепшую мянушку для зубраняці

Фота: БЕЛТА

Мінскі заапарк абвяшчае конкурс на лепшую мянушку для зубраняці, перадае БЕЛТА

Зубраня нарадзілася ў сярэдзіне траўня. Яго мянушка мусіць пачынацца на літару "Б" (паводле правілаў міжнароднай племянной кнігі, першая літара павінна быць такой самай, як у назве краіны). Пры выбары мянушкі ў заапарку будуць зважаць, каб яна не была чалавечым імем і была мілагучнай.

Для ўдзельнікаў конкурсу ёсць адна ўмова: трэба быць падпісаным на групу заапарка ў сацсетцы "Вконтакте" і зрабіць рэпост запісу да сябе на старонку. Прапановы можна дасылаць да 1 ліпеня. Аўтару найлепшай мянушкі абяцаюць прыемны сюрпрыз. Вынікі конкурсу будуць падведзеныя 3 ліпеня.