Вы тут

Міністр спорту: Я не думаю, што прыход Марадоны нешта глыбока тут зменіць

Дыега Марадона. Фота: Reuters

Міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук выказаўся наконт прызначэння знакамітага ў мінулым аргентынскага футбаліста Дыега Марадоны старшынёй праўлення ФК "Дынама-Брэст". У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" ён назваў рашэнне запрасіць яго ў Брэст "добрым" і "мудрым". "Чым больш такіх спецыялістаў будзе далучана да нашага спорту, тым будзе большай папулярызацыя", — кажа Кавальчук.

Аднак міністр спорту не чакае "глыбокіх зменаў" у беларускім футболе с прыходам лепшага футбаліста свету ХХ стагоддзя.