Вы тут

Міністр працы распавяла, якія жыццёвыя сітуацыі палічаць цяжкімі для "дармаедаў"

Фота: БЕЛТА

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч распавяла, якія сітуацыі будуць лічыцца цяжкімі, каб людзі, якія ў іх трапілі, не былі ўключаныя ў спіс "дармедаў". Прыклады такіх сітуацыяў яна назвала, адказваючы на ​​пытанні чальцоў Савета Рэспублікі, які прыняў да ведама дэкрэт №1 аб спрыянні занятасці, перадае БЕЛТА

Як паведамлялася раней, людзі, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, могуць вызваленыя ад унясення ў спісы "дармаедаў". Цяпер Мінпрацы рыхтуе рэкамендацыі для камісій па садзейнічанню занятасці. Да цяжкіх жыццёвых сітуацыяў можа быць аднесены догляд за хворымі сваякамі, за дзецьмі, старэйшымі за сем гадоў, якія часта хварэюць. "Калі чалавек у пошуку працы, але ўзровень яго кваліфікацыі і вакансіі ў рэгіёне несупастаўныя, дык таксама нейкі лаг часу будзе прадастаўляцца", — патлумачыла Касцевіч.

Па яе словах, рэкамендацыі рыхтуюцца з улікам досведу, назапашанага камісіямі. Чакаецца, што яны будуць падрыхтаваныя да 1 ліпеня.

Першы спіс асобаў, не занятых у эканоміцы, будзе сфармаваны да 1 снежня 2018 года. Мяркуецца, што гэтыя грамадзяне будуць аплачваць па поўных тарыфах, гарачую ваду (з 1 студзеня 2019 года), газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабеспячэнне (з 1 кастрычніка).