Вы тут

Міністр архітэктуры: Квадратны метр ільготнага жылля — ніжэй за сярэдні заробак

Фота: БЕЛТА

Кошт квадратнага метра жылля, пабудаванага з дзяржаўнай падтрымкай, апусціўся ніжэй за сярэдні заробак. Як заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ, такія суадносіны фіксуюцца ў Беларусі упершыню за пяць гадоў. 

Чыноўнік адзначыў, што у апошнія гады інвестыцыі ў будаўніцтва зніжаюцца, таму змяншаецца і аб'ём будаўніча-мантажных работ. "Але, нягледзячы на ​​складаную сітуацыю, мы здолелі дасягнуць адэкватнага кошту квадратнага метра жылля. Сярэдняя заработная плата сёння перавышае кошт квадратнага метра. Гэта ўпершыню за апошнія пяць гадоў", — пахваліўся Анатоль Чорны. 

Па яго словах, 1 квадратны метр жылля, пабудаваны з падтрымкай дзяржавы, каштуе 0,96 сярэдняга заробку. 

Міністр дадаў, што сёлета ў краіне плануецца пабудаваць не менш за 4 мільёны квадратных метраў жылля.