Вы тут

Мінінформ зачыніў доступ да 22 сайтаў

Фота: pixabay.com

Міністэрства інфармацыі паведамляе, што абмежавала доступ да 22 сайтаў. Падставай для гэтага сталі пісьмовыя апавяшчэнні Міністэрства ўнутраных спраў. 

На 21 сайце размяшчалася інфармацыя аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. А на яшчэ адным сайце размяшчалася рэклама наркатычных сродкаў.