Вы тут

Лукашэнка задаўся пытаннем, ці не зашмат ільгот у свабодных эканамічных зонаў

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Reuters

7 жніўня Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду аб працы свабодных эканамічных зон. Па яго зветсках, СЭЗ фарміруюць 4% ад беларускага валавага ўнутрагана прадукта. Але кіраўнік Беларусі задаецца пытаннем: ці не зашмат ільгот у свабодных эканамічных зонаў?

"Там сканцэнтравана амаль 13% прамысловай вытворчасці, каля 16% экспарту і каля 7% прамых замежных інвестыцый. Напэўна, гэта важкі ўклад, але ці сувымерны ён з тымі льготамі, якімі карыстаюцца рэзідэнты свабодных эканамічных зон?" — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы ставіць пад сумнеў, што свабодныя эканамічныя зоны патрэбныя ў Беларусі ў тым выглядзе, у якім яны існуюць. Па яго словах, урад падрыхтаваў чарговыя прапановы па стымуляванні развіцця СЭЗ. Але такія захады прадпрымаліся і раней, апошні раз — у канцы 2016 года.

"Ці дастаткова прапанаваных рашэнняў для развіцця свабодных эканамічных зон, калі мы пагаджаемся, што яны павінны развівацца ў нейкім ільготным, асаблівым рэжыме, і росту прамых замежных інвестыцый. Або па заканчэнні некаторага часу будзе чарговы праект указа?" — запытаўся ў чыноўнікаў Лукашэнка.

Ён лічыць, што СЭЗ былі патрэбныя Беларусі раней, калі ў краіне не хапала працы. Сёння там мусяць сканцэнтравацца высокатэхналагічныя вытворчасці, існаванне якіх “павінна хутка адбіцца на працы ўсёй эканомікі”. “А проста стварыць там канторку, і хто-то будзе балты і гайкі кляпаць - гэта добра, але ўжо не адпавядае таму ўзроўню развіцця, на якім мы знаходзімся", — заўважае Лукашэнка.