Вы тут

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з міністрам замежных спраў Расіі

Фота: БЕЛТА

29 траўня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Яны абмеркавалі падрыхтоўку да будучага пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы.

"Нам трэба яшчэ раз абмеркаваць, можа быць, нават і дэталі гэтага мерапрыемства, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Удакладніць, калі трэба, дату".

Па словах кіраўніка дзяржавы, у беларускага боку пакуль няма ніякіх зменаў, а калі маюцца прапановы ў расійскага боку, іх гатовыя разглядзець.

Перад сустрэчай з Аляксандрам Лукашэнкам міністр замежных спраў Расіі сустрэўся з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем. Было заяўлена, што беларуска-расійскі палітычны дыялог развіваецца "паступальна і паслядоўна".