Вы тут

Лукашэнка размаўляў з Кабаевай пра спорт паўтары гадзіны (фота, відэа)

Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка размаўляў з Алінай Кабаевай пра спорт паўтары гадзіны, інфармуе прэс-служба беларускага кіраўніка. Расійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы прыехала ў Мінск на адкрыццё Палацу гімнастыкі (Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы). Пасля ўрачыстай цырымоніі Кабаева была запрошаная ў Палац Незалежнасці, дзе і адбылася сустрэча з Лукашэнкам. Гаворка ішла пра апошнія падзеі ў спорце “з акцэнтам на мастацкую гімнастыку”. Пасля для гімнасткі арганізавалі кароткую экскурсію па Палацу Незалежнасці.

Кабаевай 34 гады. Яна — грамадская і палітычная дзеячка, была дэпутатам Дзярждумы Расіі. Займаецца бізнэсам. У заходняй прэсе неаднаразова з’яўляліся публікацыі пра тое, што Аліна Кабаева сябруе з Уладзімірам Пуціным. Але афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма.

Фота: БЕЛТА