Вы тут

Лукашэнка прыляцеў у Кітай (фотафакт)

Фота: БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Кітай. Яго самалёт прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Цындао Люцін, інфармуе БЕЛТА. 9-10 чэрвеня беларускі кіраўнік паўдзельнічае ў мерапрыемствах саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Лукашэнка сустрэнецца з лідарамі шэрагу краін. Раней паведамлялася, што кіраўнік Беларусі сустрэнецца са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэзідэнтам Манголіі Халтмаагійнам Батулгой.

У ШАС наша краіна мае статус назіральніка (з 2015 года). Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічаў у самітах 2016-га (у Ташкенце) і 2017-га (у Астане) гадоў. У Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва ўваходзяць Кітай, Расія, Казахстан, Таджыкістан, Кыргызстан, Узбекістан, Індыя і Пакістан.