Вы тут

Лукашэнка папрасіў беларусак нараджаць "мінімум тры-чатыры дзіцяці"

Фота: president.gov.by

У пятніцу, 3 жніўня, беларускі лідар адправіўся па працу ў Віцебскую вобласць. Наведваючы Мёрскую цэнтральную раённую бальніцу, Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з маладымі маці і ўручыў ім падарункі, піша belta.by.

"Мінімум 3-4 дзіцяці трэба нараджаць!" — папрасіў Лукашэнка.

Нагадаем, што ў 2011 годзе, звяртаючыся з традыцыйным пасланнем да беларускага народа, кіраўнік дзяржавы заўважыў: "Першае дзіця — ваша, другое таксама ваша. Трэцяе дзіця гэта маё і трохі ваша. На сто адсоткаў пятае і наступнае гэта ёсць".

У красавіку 2016 га ён зрабіў папраўку: "Што граху таіць, некаторыя сем'і, і шматдзетныя сем'і, нарадзіўшы траіх-чацвярых, кажуць: "Гэта Лукашэнкі дзеці. Хай ён імі займаецца". Не, дарагія мае, я гатовы падставіць плячо. Трэцяе, чацвёртае — сапраўды мае дзеці. Я павінен ім дапамагаць, як і першым і другім. Але клопат пра дзяцей, перш за ўсё, праходзіць праз сям'ю".