Вы тут

Лукашэнка: Мяне суткі таму пахавалі, і цябе могуць пахаваць

Фота: president.gov.by

У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" увечары 1 жніўня паказалі, як Аляксандр Лукашэнка жартуе з чутак пра сваё здароўе. 

Як паведамлялася, у панядзелак у некаторых СМІ і тэлеграм-каналах з'явіліся звесткі пра інсульт у кіраўніка Беларусі. Яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант назвала такія звесткі трызненнем. 31 ліпеня сам Лукашэнка прыняў кіраўніка Мінскай вобласці Ісачэнку, а на наступны дзень праехаў па палях Мінскага раёна. 

На полі звяртаючыся да аднаго з сельскагаспадарчых кіраўнікоў ён сказаў: "У будучым годзе мне даложыш. Ты ж дажывеш да будучага года? Але ты асабліва не заракайся. Мяне суткі таму пахавалі, і цябе могуць пахаваць". 

На пытанне карэспандэнта тэлерадыёкампаніі "Мір" пра стан здароўя, беларускі кіраўнік заявіў: "Жывы я, не хвалюйся".

Таксама ён пасмяяўся з заявы, быццам у яго ёсць двайнік.