Вы тут

Лукашэнка абвесціць даты выбараў вясной 2019 года

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Reuters

Аляксандр Лукашэнка абвесціць даты прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў вясной 2019 года. Адбудзецца гэта падчас традыцыйнага паслання Нацыянальнаму сходу і беларускаму народу. Такое меркаванне ў размове з Радыё Свабода выказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Як вядома, і прэзідэнцкія, і парламенцкія выбары прыпадаюць на 2020 год. Ярмошына не першы раз кажа, што выбарчыя кампаніі "трэба развесці па розных гадах". Якія выбары пройдуць першымі, вызначыць найвышэйшае кіраўніцтва краіны, адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама. ЦВК працуе над каштарысам будучых выбараў.

Што да прапановаў аб змяненні выбарчага заканадаўства, то яны знаходзяцца на разглядзе ў кіраўніка дзяржавы. Магчыма, ён правядзе на гэтую тэму нараду.