Вы тут

Курсы долара і расійскага рубля ў Беларусі 7 чэрвеня знізіліся

Фота: pixabay.com

У чацвер, 7 чэрвеня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Долар ЗША працягнуў зніжэнне — з 2,0015 да 1,9945 беларускага рубля. Курс еўра працягвае расці — з 2,3535 да 2,3576 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2242 беларускага (у сераду — 3,2244).

Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,08%.