Вы тут

Курсы долара і еўра ў Беларусі 14 чэрвеня панізіліся

Фота: pixabay.com

У чацвер, 14 чэрвеня, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся пасля ранейшага росту — з 2,0103 да 1,9967 беларускага рубля. Паменшаў і курс еўра — з 2,3617 да 2,3576 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2080 беларускага (у сераду — 3,1882).

Курс беларускага рубля аслабеў да кошыка валют на 0,04%.