Вы тут

Курсы долара і еўра ў Беларусі 13 сакавіка выраслі

Фота: pixabay.com

У аўторак, 13 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас пасля папярэдніх зіжэнняў — з 1,9565 да 1,9585 беларускага рубля, курс еўра таксама пайшоў угару — з 2,4114 да 2,4132 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4410 беларускага (у панядзелак — 3,4541). 

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,15%.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, 12 сакавіка курс долара ЗША знізіўся — з 1,9589 да 1,9565 беларускага рубля, курс еўра таксама паменшаў — з 2,4314 да 2,4114 рубля.