Вы тут

Курс долара ў Беларусі 31 траўня панізіўся

Фота: БЕЛТА

У чацвер, 31 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,0225 да 2,0123 беларускага рубля. Курс еўра працягвае расці — з 2,3442 да 2,3528 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2422 беларускага (у сераду — 3,2331).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,08%.