Вы тут

Курс долара ў Беларусі 27 чэрвеня вырас

Фота: БЕЛТА

У сераду, 27 чэрвеня, па выніках чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША вырас пасля папярэдняга зніжэння — з 1,9947 да 1,9980 беларускага рубля. Курс еўра крыху згубіў вагу — з 2,3285 да 2,3283 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1640 беларускага (у аўторак — 3,1752).

Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,15%.