Вы тут

Хуліган пагражаў нажом участковаму, патрабаваў пісталет і ключы ад машыны

Фота: Fotolia

Хуліган пагражаў нажом участковаму міліцыянеру, патрабаваў аддаць яму пісталет, патроны і ключы ад службовай машыны. Здарэнне адбылося ў гарадскім пасёлку Поразава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.

Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, усё пачалося з канфлікту, які ўзнік ў п'янага мужчыны з сужыцелькай. За кароткі час ён неаднаразова яе спрабаваў душыць і пагражаў забойствам. Яна здолела ўцячы з хаты і звярнулася да ўчастковага міліцыянера. Ён схаваў яе ў сваім доме, а пасля перадаў следча-аператыўнай групе.

Праз некалькі гадзін да міліцыянера дахаты прыйшоў той самы хуліган. У яго руцэ быў нож. Акрамя патрабавання аддаць яму зброю і аўтамабіль, ён пагражаў, што заб'е праваахоўніка. Апошні прапанаваў "тэрарысту" зайсці ў хату, дзе яго затрымаў разам з калегам, які якраз быў у гасцях. Зламыснік не паспеў выкарыстаць нож.`

У адносінах жыхара Поразава распачалі крымінальную справу, артыкул — "Разбой". Мужчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Падазраваны спрабуе пераканаць следчых, што ён проста "пажартаваў".