Вы тут

Хакеісты зборнай Беларусі сёння на чэмпіянаце свету гуляюць супраць Чэхіі

Фота: pixabay.com

11 траўня на чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі сустрэнецца з камандай Чэхіі. Для падапечных Сяргея Пушкова гэта будзе пяты матч на турніры і другі — з новым трэнерам. Папярэднія чатыры сустрэчы беларуская каманда прайграла. У нашых спартоўцаў нуль ачкоў, і яны займаюць апошняе, восьмае месца ў групе А.

Чэхі напярэдадні выйгралі ў расіян — 4:3. Яны маюць 6 ачкоў і займаюць пятае месца ў групе. 

Матч Беларусь — Чэхія пачнецца ў Капенгагене ў 21.15. Жывую трансляцыю гульні будзе весці тэлеканал "Беларусь 1".