Вы тут

Гомельскі юрыст незалежнага прафсаюза хоча ўвайсці ў камісію па дармаедах

Леанід Судаленка. Фота Яўгеніі Стрыжак з акаўнту Судаленкі ў Фэйсбуку

Гомельскі юрыст і праваабаронца Леанід Судаленка хоча ўвайсці ў камісію папрацаўладкаванні так званых "дармаедаў". Пра гэта ён сам паведаміў у Фэйсбуку.

Пікантнасці сітуацыі надае тое, што кандыдатуру Судаленкі вылучыў незалежны прафсаюза РЭП. 

Як вядома, цяпер у рэгіёнах чыноўнікі ствараюць камісіі па працаўладкаванні так званых "дармаедаў". Гэта адбываецца ў адпаведнасці з дэкрэтам №1 Аляксандра Лукашэнкі. У камісіі павінны ўвайсці прадстаўнікі падатковай, міліцыі, службы занятасці, а таксама грамадскіх арганізацыяў.