Вы тут

Гатэль каля цырка ў Мінску расійскі "Сбербанк" дабудуе з аўстрыйцамі

Фота: tut.by

На дабудову гатэля каля мінскага цырка (вядомага як "экс-Кемпінскі") пойдзе амаль столькі ж, колькі пайшло на пагашэнне праблемнай запазычанасці. Пра гэта піша партал tut.by.

Як паведамлялася раней, расійская група "Сбербанк" набыла долі ў статутным фондзе ў кампаніі "Эліт Эстэйт", якая выступала замоўцам будаўніцтва. Новы ўладальнік пагасіў пазыкі на 50 млн долараў перад беларускімі банкамі БПС-Ашчадбанкам, Белінвестбанкам і Банкам ВТБ (Беларусь).

Дабудоўваць гатэль плануецца ў супрацы з расійскай даччынай фірмай аўстрыйскай кампаніі ALPINE. Мяркуецца, што гэтая кампанія зможа гарманічна ўбудаваць аб'екты комплексу ў гарадскую прастору.

Зрэшты, перабудаваць сам будынак ужо не атрымаецца. Але развіваць прылеглую да комплексу тэрыторыю група "Сбербанк" хоча з улікам меркавання мінчукоў. Пакуль што новыя ўладальнікі комплексу думаюць пра механізмы апытання.