Вы тут

Еўракамісія можа аштрафаваць Google на 11 мільярдаў долараў

Фота: pixabay.com

Еўракамісія можа аштрафаваць кіраўніцтва Google за парушэнне антыманапольнага заканадаўства. Сума штрафу — 11 мільярдаў долараў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Financial Times.

У Еўракамісіі лічаць, што ўмовы ліцэнзавання на АС Android, вызначаныя кампаніяй, давалі перавагі яе ўласным онлайн-пашуковікам. А гэта парушае правы канкурэнтаў, распрацоўшчыкаў і спажыўцоў.

Дарэчы, штраф у 11 мільярдаў долараў складзе 10% ад глабальнай выручкі кампаніі Google — Alphabet. Выручка кампаніі за 2017 год ацэньваецца ў 110,885 мільярда долараў.

Раней Еўракамісія ўжо штрафавала Google за парушэнне антыманапольнага заканадаўства. Тады штраф склаў 2,4 мільярда еўра.