Кардыяграма

Апошнія абнаўленні: 29/09/2016

Штотыднёвая праграма, прысвечаная абароне правоў чалавека.

няма праграмы
Прэм'ера
Паўтор
Пнд
Аўт
Сер
Чт
Пт
Сб
Ндз
(Абярыце дзень, каб праверыць час і канал)

КАРДЫЯГРАМА 22.09.2016

22/09/2016 - 17:00

Галоўная тэма: Як місія АБСЕ сачыла за выбарамі ў Беларусі

Фота: osce.org

16 верасня Цэнтрвыбаркам афіцыйна зацвердзіў вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Па словах старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, у цэлым выбарчая кампанія прайшла нармальна. А як беларускія выбары выглядалі ў вачах еўрапейскіх назіральнікаў?

Што пужае Літву у беларускай АЭС?

Фота: belsat.eu

Адкрыццё Беларускай АЭС могуць адкласці яшчэ на паўгода. Па словах аднаго з кіраўнікоў “Росатама” Аляксандра Лакшына, чарговая адтэрміноўка звязаная з тым, што будаўнікі будуць замяняць корпус рэактара, які яшчэ ў ліпені ўпаў з будаўнічага краіна. Пры гэтым расіянін упэўнены, што стары корпус вельмі якасны і яго нават могуць выкарыстаць на Ленінградскай АЭС. А вось Літва, на мяжы з якой павінна запрацаваць беларуская атамная станцыя, мае шэраг пытанняў да якасці беларускай АЭС.

Рубрыка “Самаабарона”:

Нечаканы паварот атрымаў канфлікт паміж журналістам Глебам Лабадзенкам і дырэктарам запраўкі United Company пад Стоўбцамі.

У жніўні Лабадзенка на запраўцы ўбачыў тэлеканал "Россия 24" і папрасіў пераключыць. Работнікі запраўкі адмовіліся, заявіўшы, што дырэктар запраўкі патрабуе трансляваць толькі гэты канал. Грамадскі актывіст напісаў у кнігу скаргаў, звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі, Міністэрства сувязі, да галоўнага ідэолага Стаўбцоўскага райвыканкама, а таксама патэлефанаваў дырэктару запраўкі Віталю Кулаку. У выніку выявілася, што паказваць "Россию 24" не дазволена не толькі на запраўцы, але і ўвогуле ў Беларусі.

Рубрыка “Ты можаш”:

Да 2025 года Францыя плануе зменшыць колькасць харчовых адходаў у два разы

Таксама вялікія крамы Францыі абавязалі аддаваць ежу, у якой хутка скончыцца тэрмін прыдатнасці, беднякам. А ці магчыма такое ў Беларусі?