Вы тут

Экс-нападаючы "Дняпра" запісаў відэа са словамі "Слава Украіне!"

Фота з сацыяльных сетак

Былы нападаючы "Дняпра" Матэус Лейтэ Насімента падтрымаў экс-гульцоў "Дынама" харватаў Огнена Вукоевіча і Дамагоя Віду, паведамляе sport.ua.

"Давай, давай, Харватыя! Слава Украіне! Удачы!" — сказаў бразілец.

Нагадаем, што пасля перамогі зборнай Харватыі над зборнай Расіі Дамагой Віда разам з Огненам Вукоевічам перадалі відэапрывітанне гульцам кіеўскага "Дынама". Каманда Харватыі адолела расейцаў 7 ліпеня ў ¼ фіналу чэмпіянату свету (2:2, 4:3 пен.).

Абодва размаўлялі па-руску. Адзначым, што Віда гуляў за кіеўскі клуб з 2013-га па 2018 год, а Вукоевіч — з 2008-га па 2015-ы.