Вы тут

Дзяўчына разбіла Ferrari адразу пасля выезду з аўтасалона (відэа)

Фота: скрыншот з відэа.

Дзяўчына разбіла новую Ferrari 458 Italia адразу пасля выезду з аўтасалона. Здарэнне адбылося ў Кітаі і яно трапіла на відэа. Як піша Daily Mail, кітаянка арандавала аўтамабіль і неўзабаве на мокрай дарозе згубіла над ім кантроль. Легкавік сутыкнуўся з агароджай, а пасля і з іншым аўтамабілем.

"Першы раз за рулём Ferrari. Гэта сапраўды самае неверагоднае адчуванне", — паспела сказаць кіроўца перад аварыяй — шчаслівая дзяўчына здымала з легкавіка відэа. У ДТЗ яна сур'ёзна не пацярпела.