Вы тут

Дзве цытаты і два фота пра завод "БелДжы"

Завод "БелДжы". Фота: БелТА

17 чэрвеня міністр прамысловасці Віталь Воўк распавёў пра тое, як развіваецца завод "БелДжы" ў Барысаўскім раёне.

Ужо больш за 900 машын за месяц робім. Задача да канца года наблізіцца да 2 тысяч

Віталь Воўк, міністр прамысловасці

За студзень-люты на "БелДжы" выраблена 260 аўтамабіляў "Джылі", за сакавік — каля 500. У красавіку завод планаваў выхад на 1 тысячу машын за месяц.

Пры тэмпе ў 900 аўтамабіляў завод вырабіць да канца года каля 10 тысяч "Джылі". Калі ж тэмпы вытворчасці вырастуць так, як абяцае міністр, аб'ёмы вытворчасці за 2018 год могуць дасягнуць 15 тысяч аўто.

Між тым, 17 лістапада 2017 года Аляксандр Лукашэнка казаў, што для выхаду на рэнтабельнасць неабходна рэалізоўваць мінімум 35 тысяч аўтамабіляў за год.

Хачу, каб гэта прадпрыемства было рэнтабельным. У адваротным выпадку атрымаецца цацка, ваша і мая, на якую будзем глядзець, радавацца і прадаваць 10 тысяч аўтамабіляў за год, не маючы даходу на гэтым прадпрыемстве

Аляксандр Лукашэнка

Праектная магутнасць "БелДжы" — 60 тысяч аўтамабіляў за год, гэта значыць за месяц завод павінен вырабляць і прадаваць 5 тысяч "Джылі".

А цяпер давайце паглядзім, як у "БелДжы" ідуць справы з продажамі. Для гэтага скарыстаемся сервісам Google Earth:

Малюнак завода, на якім аўтамабіляў на стаянках мала, датавана 29 верасня 2017 года...
А фрагмент карты, на якім стаянкі пачынаюць запаўняцца новенькімі "Джылі", — 14 красавіка.