Вы тут

Домрачава і Б’ёрндален складаюць турыстычны маршрут па Беларусі

Фота: Інстаграм

Славутая біятлонная пара Дар’я Домрачава і Уле-Эйнар Б’ёрндален плануюць здзейсніць вялікае падарожжа па Нарвегіі і Беларусі. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка звярнулася да сваіх беларускіх прыхільнікаў з просьбай параіць, куды лепей завітаць у нашай краіне.

Фотаздымкі з падарожжа Домрачава і Б’ёрндален выкладваюць у Інстаграм. І першым здымкам стала фота з лазні, дзе муж і жонка разам бавяць час.

Сёлета сусветлавядомыя біятланісты абодва абвясцілі пра завяршэнне спартовай кар’еры і не паведамляюць пра далейшыя планы.