Вы тут

Disney будуе новы парк забаваў, прысвечаны “Зорным войнам”

Кадр з відэа

Кампанія Disney апублікавала відэа з будаўнічай пляцоўкі новага парка забаваў, прысвечанага фільму “Зорныя войны”. Парк будзе называцца Star Wars: Galaxy’s Edge (“Зорныя войны: край Галактыкі”). Яго будуюць на тэрыторыі Дыснэйлэнду ў Каліфорніі.

Пляцоўка новага парка складзе прыкладна 57 тысяч квадратных метраў. Ён будзе прадстаўляць вымысленую планету Батуу, якую прыдумалі спецыяльна для гэтага парка. Адным з атракцыёнаў у ім стане “палёт” над новай планетай на “Тысячагадовым сокале” Хана Сола.

Яшчэ адзін парк забаваў па матывах “Зорных войнаў” таксама будуюць у Дыснэйуорлдзе ў амерыканскім штаце Флорыда. Будаўніцтва кожнага з іх будзе каштаваць мільярд долараў. Іх пачалі ўзводзіць у 2016 годзе, адкрыццё запланаванае на 2019 год, піша meduza.io