Вы тут

Дэпутат пратэстуе супраць росту цэн на бензін і прыехаў на працу на кані (відэа)

Фота: kam24.ru

Дэпутат заканадаўчага сходу Камчацкага краю Расіі Міхаіл Пучкоўскі пратэстуе супраць росту цэн на бензін (сёлета ў Расіі яны падняліся на 7,3%). 20 чэрвеня ён адмовіўся ад службовага аўтамабіля і прыехаў на працу на кані па мянушцы Ракета. Дабіраўся гадзіну ў суправаджэнні двух памочніц (ва ўзросце 13 і 16 гадоў, яны таксама былі на конях), якія даглядаюць яго коней на прысядзібным участку ў пасёлку каля Петрапаўлаўска-Камчацкага. Пучкоўскі хацеў прывязаць каня каля ўваходу ў будынак парламента, але ахова яму гэта не дазволіла зрабіць. Паліцэйскі перадаў дэпутату позву — на яго складуць пратакол за адміністрацыйнае правапарушэнне. "Цяпер мы вамі сур'ёзна зоймемся", — сказаў ён.

Дахаты Міхаіл Пучкоўскі паехаў на рэйсавым аўтобусе. Ракету яго памочніцы даставілі назад у пасёлак. Праўда, па дарозе паліцыя іх затрымлівала, каб узяць тлумачэнні, інфармуе сайт kam24.ru.