Вы тут

Цяжкавагавік Андрэй Арамнаў атрымаў выклік у зборную Беларусі

Андрэй Арамнаў. Фота: sb.by

Беларускі цяжкавагавік Андрэй Арамнаў атрымаў выклік на збор нацыянальнай каманды ў Стайках і плануе адабрацца на Алімпійскія Гульні 2020 года, інфармуе БЕЛТА. Пра гэта стала вядома пасля таго, як Арамнаў у Наваполацку заняў 2-е месца на турніры памяці Сяргея Лагуна. Ён выступаў у вагавой катэгорыі звыш 105 кілаграмаў. Яго вынік — 382 кг (171 кг у рыўку + 211 кг у штуршку). Першае месца ў 19-гадовага атлета Эдуарда Зязюліна — 397 кг (180 кг + 217 кг).

Андрэй Арамнаў — алімпійскі чэмпіён Пекіна 2008 года (тады ён, 20-гадовы спартсмен, выступаў у вагавой катэгорыі да 105 кг). У наступныя гады ён не дамагаўся поспехаў і не трапляў у зборную. Цяпер трэнеры лічаць, што спартсмен набірае кандыцыі. Да Алімпіяды беларускія цяжкавагавікі выступяць на чэмпіянаце свету ў лістападзе 2019-га. Квота для зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы на Алімпійскіх Гульнях складае 2 чалавекі.