Вы тут

Ці здольны міністр працы змяніць антыдармаедскі дэкрэт?

Фота gomel.today

Лідары правацэнтрысцкай кааліцыі Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі і Юрый Губарэвіч 2 мая сустрэліся з міністрам працы і сацыяльнай абароны Ірынай Касцевіч. Прадстаўнікі АГП, аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і Руху “За свабоду” аднеслі міністру свае прапановы наконт антыдармаедскага дэкрэта №3.

Што прапануюць лідары апазіцыі міністру працы і сацыяльнай абароны? Ці вераць, што да іх прапаноў прыслухаюцца? Ці не позна спрабаваць нешта змяніць у сітуацыі з гэтым дэкрэтам, калі ён ужо ухвалены?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі.

Слухаць ці спампаваць падкаст ніжэй.