Вы тут

Чаму расце курс долара і калі чакаць чарговай дэвальвацыі?

Фота: myfin.by

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 жніўня долар ЗША вырас на 0,55%, або на 0,0112 рубля, што складае крыху больш за капейку. А вось еўра і расійскі рубель, наадварот, патаннелі. Еўра — на 0,71% (-,0168 рубля), расійскі рубель — на 0,69% (-,0215 рубля).

З чым звязаныя гэтыя ваганні курса валют? Ці звязана тое, што адбываецца на валютным рынку Беларусі, з чарговымі санкцыямі ЗША ў дачыненні да Расіі? Як высока можа падскочыць курс долара і як у гэтым выпадку будзе сябе паводзіць Нацбанк? Што чакае эканоміку Беларусі і ці не час шараговым беларусам займаць чаргу і абменнікі? Што рабіць ― здаваць ці набываць?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае фінансавы аналітык Альпары Вадзім Іосуб.