Вы тут

Чаму Дзень Волі раз’ядноўвае апазіцыю? Батл паміж Дзмітрыевым і Гайдукевічам

Андрэй Дзмітрыеў і Алег Гайдукевіч, калаж Еўрарадыё

Чаму адны палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі актыўна рыхтуюцца да святкавання стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі, а іншыя засталіся па-за межамі гэтых працэсаў? Ім адмаўляюць у далучэнні да падрыхтоўкі святкавання ці ім самім гэта не трэба? Чаму нават святы робяцца “яблыкам разладу” для беларускай апазіцыі? Дазвол на святкаванне Дня Волі ў цэнтры Мінска азначае, што беларуская ўлада перажывае “эвалюцыю поглядаў” ці і тут схаваныя нейкія хітрыкі? Ці магчымае паразуменне паміж уладай, апазіцыяй і грамадствам?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвалі лідар грамадскай кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў і першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч.