Вы тут

Буйны град у Полацку і Наваполацку (фота, відэа)

Град у Наваполацку. Фота: vk.com/tvoi_polotsk

У чацвер, 17 траўня, каля 15-й гадзіны ў Полацку і Наваполацку прайшоў буйны град, які праз некалькі хвілін змяніўся залевамі. Жыхары гэтых гарадоў пачалі выкладаць у сацсеткі фота і відэа.

У Віцебскім абласным упраўленні МНС кажуць, што звестак пра пашкоджанні ці пра пацярпелых з-за граду пакуль няма.

Як паведамляла Еўрарадыё, сіноптыкі аб'явілі на другую палову дня 17 траўня па ўсёй Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі. Прычына — навальніцы і моцны вецер.

Фота: vk.com/tvoi_polotsk
Фота: vk.com/tvoi_polotsk