Вы тут

Брамнік "Крумкачоў" з'ехаў у КНР — дачка падпісала кантракт у мадэльным бізнэсе

Яўген Касцюкевіч. Фота: http://krumka.by

Брамнік НФК "Крумкачы" Яўген Касцюкевіч з'ехаў у Кітай, разам з сям'ёй. Як інфармуе прэс-служба футбольнага клуба, яго дачка падпісала кантракт у мадэльным бізнэсе. Касцюкевіч разам з жонкай будзе яе суправаджаць. Калі вернецца, яшчэ не ведае. У КНР яны паляцелі 10 чэрвеня.

Апошнім матчам Яўгена Касцюкевіча ў гэтым сезоне стаў паядынак "Крумкачоў" з "Рухам", які скончыўся ўнічыю 0:0 (у чэмпіянаце Беларусі ў другой лізе).

Касцюкевічу 28 гадоў. Ён быў лідарам каманды, у яе складзе гуляў з 2015 года (у старым клубе, а пасля і ў новым).