Вы тут

Больш за 70% зарэгістраваных беспрацоўных у Мінску — мужчыны

Фота: minsknews.by

28,5% складаюць на 1 чэрвеня 2018 года жанчыны сярод беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінску. Такую лічбу агенцтву "Мінск-Навіны" назвала начальнік аддзела рынку працы ўпраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Святлана Лявончык.

У 2012 годзе паказчык жаночага беспрацоўя ў Мінску складаў 52,2%.

Няцяжка пабачыць, што за шэсць гадоў набыло "мужчынскае аблічча": мужчыны сярод беспрацоўных на сёння складаюць больш за 70%. 

Па словах Лявончык, сітуацыя на рынку працы шмат у чым залежыць ад кан'юнктуры, ад структурных зменаў у эканоміцы і попыту на працоўную сілу. "У цяперашні час вакансіі ў галінах з пераважна жаночай занятасцю (ахова здароўя, сацыяльнае забеспячэнне, адукацыя, гандаль) складаюць больш за 35% усёй кадравай патрэбы эканомікі горада. Гэта значыць, што адкрываецца больш магчымасцяў для працаўладкавання і занятасці жанчын", — тлумачыць чыноўніца.

Таксама яна падкрэсліла, што сёння жанчыны ўсё часцей спрабуюць дзейнічаць у сферах, дзе раней пераважна працавалі мужчыны, актыўна ідуць у прадпрымальніцкую дзейнасць.