Вы тут

Біятланістка Крыўко: Нам трэба будзе сабраць новую каманду (відэа)

Ірына Крыўко. Фота: БЕЛТА

Біятланістка Ірына Крыўко, алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана, у эфіры тэлеканала АНТ пракаментавала рашэнне Дар'і Домрачавай скончыць спартыўную кар'еру. Яна назвала гэтую навіну "вельмі сумнай".

"Зараз прыйдзецца спраўляцца без яе, што вельмі засмучае, —— кажа Крыўко. — Магчыма, гэты сезон будзе не вельмі вясёлкавым для беларускага біятлона".