Вы тут

Бетонная пліта ўпала з фуры на кабіну грузавіка, кіроўца загінуў

Фота: скрыншот з відэа.

Бетонная пліта ўпала з фуры MAN на кабіну грузавіка, які ехаў за ёй. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары ў аўторак на трасе Мінск — Гомель каля Пухавічаў, інфармуе тэлеканал АНТ. Фура неўзабаве перакулілася, а кіроўца грузавіка Mercedes-Benz быў заблакаваны ў кабіне. Сведкі здарэння не змаглі самастойна яго адтуль вызваліць. Мужчына памёр ад атрыманых цяжкіх траўмаў. Кіроўцу фуры шпіталізавалі.

Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны ДТЗ.