Вы тут

Беларусы ў красавіку прадалі на $200 млн болей валюты, чым набылі

Фота з адкрытых крыніцаў

Беларусы ў красавіку прадалі на амаль 200 мільёнаў долараў болей, чым на набылі. Такім чынам, насельніцтва ўжо дваццаць сёмы месяц запар застаецца чыстым прадаўцом валюты. У параўнанні з сакавіком чысты продаж узрос на 10%, паведамляе TUT.by са спасылкай на звесткі Нацбанка.

У красавіку беларусы прадалі 633 мільёнаў долараў, а набылі — 434,1 мільёна долараў. Пры гэтым суб’екты гаспадарання былі чыстымі пакупнікамі валюты — паказнік набыцця перавысіў паказнік продажу на 347,5 мільёна долараў.

Цягам 2017 года паступова павялічваўся рост рэальнага заробку, што можа рабіць уплыў на валютны рынак і спрыяць паскарэнню інфляцыі.

Эксперты адзначаюць, што насельніцтва прадае валюту, у тым ліку назапашаныя дэпазіты, каб захаваць звыклы ўзровень спажывання ў сітуацыі зніжэння прыбыткаў. Сёлета гэтая тэндэнцыя мусіць захавацця, хоць аб’ёмы чыстага продажу могуць знізіцца.