Вы тут

Беларусы пачалі набываць у інтэрнэт-крамах на 15% менш, чым год таму

Фота: pixabay.com

Яндекс.Касса праналізавала, колькі грошай жыхары Беларусі выдаткоўваюць у кітайскіх інтэрнэт-крамах. Аналітыкі вывучылі плацяжы беларускіх карыстальнікаў праз сэрвіс з 1 студзеня па 1 чэрвеня 2018 года і параўналі з такім самым перыядам 2017 года. 

Выявілася, што сярэдні чэк жыхароў Беларусі ў кітайскіх інтэрнэт-крамах складае 13,3 рубля. У параўнанні з мінулым годам ён зменшыўся амаль на 15%. Для параўнання, у Расіі сярэдні плацёж на такіх пляцоўках складае 19,8 беларускага рубля, у Казахстане — 22,2 беларускага рубля.

У сярэднім за першыя пяць месяцаў 2018 года на аднаго жыхара Беларусі прыпала 6 онлайн-пакупак у Кітаі. Самымі частымі таварамі, якія нашы суайчыннікі замаўляюць у інтэрнэт-крамах, з'яўляюцца вопратка, абутак, аксесуары, касметыка, бытавая тэхніка, тавары для дома і спорту.