Вы тут

Беларускія байдарачнікі, якія згубіліся ў Карэліі, вяртаюцца на радзіму

Фота: СТВ

Беларускія байдарачнікі, якія згубіліся ў Карэліі, выйшлі на сувязь, перадае тэлеканал СТВ. Адзін з мужчын затэлефанаваў сваёй дачцэ. Ён паведаміў, што ўсе тры беларускія турысты ўжо вяртаюцца дадому.

Інфармацыю пра знікненне трох беларускіх турыстаў у раёне ракі Шуя абнародавала амбасада нашай краіны ў Расіі. На іх пошукі адпраўляліся праваахоўнікі. 

Мужчыны 22 ліпеня выехалі на машыне з Мінска ў Карэлію ў паход з байдаркамі. Сувязь са сваякамі яны трымалі праз набытую расійскую сім-карту, з якой адпраўлялі SMS-паведамленні. Апошняе паведамленне ад бацькі дзяўчына атрымала 25 ліпеня. Пасля гэтага на сувязь ён не выходзіў. Вярнуцца дадому турысты мусілі 4 жніўня. 

Пасля таго, як у СМІ былі абнародаваныя паведамленні пра іх знікненне, мужчыны выйшлі на сувязь. Выявілася, што яны заблукалі з-за дажджоў.