Вы тут

Беларускіх турыстаў папярэджваюць пра цяжкасці ў Іспаніі з-за страйку таксі

Фота: Reuters

Страйк службаў таксі ў Іспаніі можа стварыць цяжкасці для беларускіх турыстаў. Пра гэта паведамляецца ў акаўнце беларускай амбасады ў Іспаніі на Фэйсбуку. 

"У сувязі з працягам у Іспаніі страйку работнікаў службаў таксі (у тым ліку ў буйных турыстычных гарадах), якая цягне за сабой цяжкасці з транспартным паведамленнем з аэрапортамі і вакзаламі, настойліва рэкамендуем беларускім турыстам ўлічваць гэтую акалічнасць пры планаванні паездак", — гаворыцца ў паведамленні.

Іспанскія таксоўцы пратэстуюць супраць нядобрасумленнай, на іх думку, канкурэнцыі з боку такіх службаў, як Uber і Cabify. Яны патрабуюць ад уладаў абмежаваць выдачу ліцэнзіяў гэтым службам. 

Страйк таксоўцаў практычна паралізаваў, напрыклад, цэнтр Мадрыда.