Вы тут

Беларуская лёгкаатлетка Арзамасава прапусціць Еўрагульні — чакае другое дзіця

Фота: instagram.com

Беларуская лёгкаатлетка, чэмпіёнка свету і Еўропы Марына Арзамасава прапусціць Еўрагульні-2019, якія пройдуць у Мінску. Яна змясціла ў Instagram сваё фота і паведаміла, што чакае другое дзіця. Спартсменка плануе, што вернецца ў вялікі спорт да летняй Алімпіяды 2020 года ў Токіё.

Марыне Арзамасавай 30 гадоў. У 2014-м яна стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 800 метраў. Праз год беларуска заваявала “золата” на чэмпіянаце свету на той жа дыстанцыі. На Алімпіядзе 2016 года ў Рыё у фінальным забегу Арзамасава была толькі 7-й.