Вы тут

Беларусь і Турцыя плануюць выйсці на тавараабарот у мільярд долараў

Фота: БЕЛТА

Беларусь і Турцыя збіраюцца выйсці на тавараабарот у мільярд долараў. Гэта мусіць адбыцца да канца бягучага года, — заявілі падчас сустрэчы ў Анкары старшыня Савета рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і турэцкі прэм'ер Біналі Йылдырым. Пра гэта піша БЕЛТА.

Йылдырым таксама падкрэсліў, што Беларусь стварае добрыя ўмовы для развіцця турэцкага бізнеса на сваёй тэрыторыі. Апроч таго, турэцкі прэм'ер заявіў, што напачатку наступнага года ў Турцыі з візітам чакаюць Аляксандра Лукашэнку.

Міхаіл Мясніковіч узначальвае афіцыйную беларускую дэлегацыю, якая прыбыла ў Турцыю на цырымонію інаўгурацыі прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.