Вы тут

Беларусь атрымала яшчэ $200 млн крэдыту з Расіі

Здымак носіць ілюстрацыйны характар.

Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця пералічыў Беларусі яшчэ $200 млн. Гэта пяты з шасці траншаў фінансавага крэдыту, пра які Беларусі і ЕФСР дамовіліся ў сакавіку 2016 года.

Усяго за паўтара года Беларусь атрымала пяць траншаў гэтага фінансавага крэдыта на агульную суму ў $1,6 млн, паведамляе прэс-служба Мінфіна РБ. Застаўся апошні — шосты транш.

Таксама 25 кастрычніка  Расія падлічыла, колькі агулам ёй запазычылася Беларусь. На пачатак месяца гэтая сума складала $6,5 млрд долараў, то бок амаль па $700 на кожнага беларуса, уключна з немаўлятамі і людзьмі сталага веку. Лічба пра пазыкі Беларусі ўтрымліваецца ў інфармацыйных матэрыялах, падрыхтаваных для прэм’ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева.