Вы тут

Беларусь атрымала 700 мільёнаў долараў расійскага крэдыту

Крэдыт Беларусь атрымала ў расійскіх рублях. Фота: ria.ru

Беларусь атрымала 700 мільёнаў долараў расійскага дзяржаўнага фінансавага крэдыту. 15 верасня гэтыя сродкі былі залічаны на рахунак Мінфіна нашай краіны.

Як вядома, гэтыя грошы прызначаны для рэфінансавання абавязацельстваў Беларусі перад Расіяй па раней атрыманым крэдыце. Крэдыт выдадзены на 10 гадоў. Міністэрства фінансаў Беларусі не паведамляе, у якой валюце былі пералічаны сродкі. Раней была інфармацыя, што ў расійскіх рублях. Вяртаць крэдыт давядзецца траншамі ўжо з вясны 2018 года.

Як паведамляла Еўрарадыё, пра выдзяленне Беларусі згаданага крэдыту яшчэ ў красавіку дамовіліся Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. У канцы жніўня ў Маскве было падпісанае адпаведнае пагадненне паміж урадамі.