Вы тут

Аўстрыйцы, сапернікі беларусаў у барацьбе за месца ў эліце, прайгралі французам

Фота: pressball.by

У пятніцу на чэмпіянаце свету па хакеі ў Даніі зборная Аўстрыі прайграла Францыі — 2:5 (1:2, 1:2, 0:1). Як вядома, у групе А ёсць два кандыдаты на развітанне з элітай — аўстрыйцы, у якіх 1 ачко, і беларусы, якія ачкоў не набралі. У суботу, 12 траўня, яны сустрэнуцца (пачатак жывой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 1" у 17:10) і вырашаць, хто ж зойме перадапошняе выратавальнае месца. Калі б сёння аўстрыйцы набралі ачкі, сітуацыя беларусаў была б значна больш складанай. Пасля сустрэчы паміж сабой зборныя будуць мець яшчэ па адным паядынку — беларусы згуляюць са славакамі (15 траўня), а аўстрыйцы — з чэхамі (14 траўня).
.
У пятніцу беларуская зборная згуляе з чэхамі, пачатак жывой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 1" у 21:10.

На чэмпіянаце свету беларускія хакеісты прайгралі Швецыі (0:5), Францыі (2:6), Расіі (0:6) і Швейцарыі (2:5).