Вы тут

Апублікаваны ўказ Лукашэнкі пра 30-дзённы "бязвіз", ён пачне дзейнічаць заўтра

Фота: Fotolia

Апублікаваны ўказ Аляксандра Лукашэнкі (№ 295 ад 24 ліпеня) пра 30-дзённы "бязвіз" для замежнікаў. У чацвер ён з'явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь. У МЗС Беларусі Еўрарадыё паведамілі, што новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 27 ліпеня. Указ уносіць змены ў дакумент, які быў прыняты ў студзені 2017-га і ўстанавіў 5-дзённы "бязвіз". Цяпер жа са спісу 80 краін выключылі 6 — Аргентыну, Бразілію, Гандурас, Ганконг, Макао і Мальтыйскі Ордэн. Раней паведамлялася, што выключылі краіны, з якімі Беларусь ужо мае двухбаковыя дамовы аб узаемнай адмене візаў.

Як вядома, уезд без візы магчымы толькі праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Фота: http://pravo.by