Вы тут

Апошнія праблемы беларускага турбізнесу абмеркавалі з Ліліяй Кобзік (відэа)

Фота: facebook.com

Праблемы ў турызме — простая фармулёўка і складаная тэма. Што рабіць, калі турыстычны аўтобус са школьнікамі перакуліўся, а турфірма не вязе дзяцей дадому? Як праблемы расійскай турыстычнай кампаніі псуюць адпачынак беларусам і што цяпер будзе? Чаму беларускія турфірмы не папярэджваюць пра наступствы паездак у Крым праз Расію? Чаму на Браслаўскіх азёрах домік з прыбіральняй на вуліцы каштуе $35 з чалавека?

7 ліпеня на гэтыя і іншыя пытанні адказала госця жывога эфіра Еўрарадыё, рэдактарка сайта Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Беларусі Лілія Кобзік.