Вы тут

Амерыканец 18 гадоў выкарыстоўваў адну камбінацыю лічбаў і выйграў у латарэю

Фота: Reuters

Амерыканец 18 гадоў выкарыстоўваў адну камбінацыю лічбаў і нарэшце выйграў у латарэю. Сума выйгрышу жыхара штата Айдаха Майкла Трэна складае 2 мільёны долараў. Шчаслівы мужчына прызнаўся, што частку грошай збіраецца патраціць на тое, каб разлічыцца з крэдытам за дом. Астатнія долары ён не будзе траціць, а адкладзе на "чорны дзень".

Дарэчы, Трэн не хавае сваю камбінацыю лічбаў: 06-10-15-25-36.